
У рамках інфармацыйна-асветніцкай працы 11 лютага ў школе-інтэрнаце адбылася духоўная сустрэча з Баскаковай А.Л., метадыстам духоўна-асветніцкага цэнтра кафедральнага сабора, у гонар св. Мікалая цудатворца г. Бабруйска на тэму “Пагаворым аб жаночай прыгажосці” для дзяўчынак.
Удзельнікі гутаркі абмеркавалі пытанні жаночай прыгажосці: какой он, ідэал жаночай прыгажосці, і ці існуе ён у наш час, і ці варта да яго імкнуцца, што такое прыгажосць знешняя і прыгажосць унутраная - духоўная.
У чалавеку павінна быць усё цудоўна: і твар, і адзенне, і душа, і думкі. Часта мы бачым цудоўную асобу і такое адзенне, што кружыцца галава ад захаплення, але душа і думкі … У прыгожай абалонцы хаваецца часам душа такая чорная, што не затрэш яе ніякімі бяліламі.
Унутраная прыгажосць чалавека праяўляецца праз сферу эмоцый, пачуццяў, манеры і паводзіны, характар і ўзаемаадносіны з навакольнымі. Прыгажосць - не пусты бліскучы посуд, а агонь усярэдзіне пасудзіны – душа, якая сагравае нас цяплом дабрыні, сардэчнасці, міласэрнасці. Гэтыя якасці і робяць чалавека прыгожым, а тым больш - дзяўчынку, жанчыну.
Сапраўдная прыгажосць будзе толькі тады, калі знешняя прыгажосць адпавядае яго ўнутранай прыгажосці – духоўнай - а гэта Гармонія.







































