
15 лютага Рэспубліка Беларусь адзначала Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
У гэты дзень у в 1989 годзе завяршылася ваенная аперацыя абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане. З 1979 па 1989 гады на афганскай зямлі праходзілі службу каля 30 тысяч ураджэнцаў нашай краіны. 789 беларусаў не вярнуліся з той вайны, 12 чалавек зніклі без вестак.
Работнікі школы-інтэрната, члены прафсаюзнай арганізацыі, прынялі ўдзел у штогадовых мерапрыемствах, прымеркаваных гэтай даце, ўшанавалі памяць загінуўшых у жорсткай вайне, усклаўшы кветкі да мемарыяльнага абеліска.





































