
Конкурс "Сапраўдныя мужчыны", прысвечаны Дню абаронцы Айчыны.
Ніколі нашы хлапчукі не хваляваліся, бо сёння – 23 февраля! Бо яны павінны былі паўстаць перад калектывам педагогаў і дзяўчынак «Сапраўднымі мужчынамі!». Паказаць свае навыкі, уменні не толькі ў звычайным жыцці, але і ў "армейскай".
Разнастайнасць конкурсаў на эрудыцыю, сілу, ўменне выконваць "загады камандзіра" і, вядома ж, магчымасць раскрыць свой творчы патэнцыял выконваючы танец, прыўнеслі ў святочнае мерапрыемства атмасферу ўпэўненасці ў тым, што нашы хлопцы вартыя звання "Сапраўдныя мужчыны". Яны змогуць падтрымаць, прыйсці на дапамогу і нават прыемна павесяліць.
Ацэньвала канкурсантаў строгае, але справядлівае журы ў складзе: выконваючага абавязкі дырэктара Хорошун А.У., намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Балтушкінай С.М. і прэзідэнта Школьнай Рэспублікі Быкаўскай Ганны.
Результаты конкурса:
1 месца - Літвінаў Арцём, 8 «А» кл.;
2 месца-Певень Аляксандр, 7 класс;
3 месца - Бабужаў Ян, 6 «А» класс;
Пераможцы ў намінацыях:
"Лепшы танцор" – Шчаглоў Дзмітрый, 7 кл.;
«Сіла маладзецкая» – Гарцуеў Расціслаў, 6 «А» класс;
«Самы гаспадарчы» – Чысцякоў Максім, 10 класс;
«Страявая падрыхтоўка» – Баран Максім, 8 «А» класс.
Мы віншуем усіх удзельнікаў конкурсу з перамогай!
С праздником! Жадаем новых поспехаў!








































