«Браты нашы меншыя»

Навучэнцы школы-інтэрната прадоўжылі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Браты нашы меншыя" ГА "БРСМ".

Пасля наведвання Цэнтра юных натуралістаў, нашы хлопцы прынялі ўдзел у закупцы корму для жывёл прытулку «Дабрадзейнасць».

Дадзены прытулак заснаваны ў прыватным парадку невялікай групай людзей, якія захацелі дапамагаць бяздомным жывёлам і знайшлі ў сабе сілы, смеласць і жаданне аформіць гэта юрыдычна. Валанцёры добраахвотна і бязвыплатна, па ўласным жаданні, марнуюць свой асабісты час і грошы.

Мы таксама не засталіся абыякавымі і пастараліся аказаць дапамогу. Хлопцы школы – інтэрната сумесна з педагогамі набылі крупы і сухі корм для сабак і катоў. Бо любая дабрачынная дапамога маленькай не бывае!

каментары зачыненыя.