
У рамках рэалізацыі праекта "КРОК", на занятках з навучэнцамі была разгледжана тэма: «У адзінстве народа - сіла незалежнай дзяржавы»
Вядучы праекта, педагог-арганізатар Бандаровіч Э.Н., пазнаёміла навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў:
"Народнае адзінства - залог шчаслівай будучыні Беларусі";
«Усебеларускі народны сход - падводзім вынікі, плануем будучыню»;
«Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту (Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь)».
Было арганізавана абмеркаванне атрыманай інфармацыі і падведзены вынікі: наколькі актуальная была тэма сённяшняй размовы.




































