Выкладчык “Я і мая Радзіма”

9 сакавіка ў актавай зале школы-інтэрната адбыўся інфармацыйна-асветніцкі лекторый “Я і мая Радзіма”.

Сацыяльны педагог А.Г. Бабкова расказала навучэнцам аб асноўным законе дзяржавы., які вызначае і замацоўвае грамадскі і дзяржаўны лад, прававое становішча асобы, парадак фарміравання і кампетэнцыю органаў дзяржаўнай улады, прынцыпы яе ўзаемаадносін з грамадствам і грамадзянамі.

15 сакавіка наша краіна адзначае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі РБ.. У нашай краіне Канстытуцыя - гэта закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Дзякуючы Канстытуцыі любы чалавек у нашай краіне мае права на годнае жыццё і асабістае развіццё.

Знаёмячы са зместам Канстытуцыі, Е Г.Бабкова надала асаблівую ўвагу культуры паводзін грамадзян, і адказнасці, якую яны нясуць за парушэнне закону.

каментары зачыненыя.