
Масленица – самае вясёлае народнае свята. На працягу многіх стагоддзяў Масленіца захавала характар народнага гуляння. Усе традыцыі гэтага свята накіраваны на тое, каб праводзіць зіму і абудзіць прыроду ад сну. А асноўным традыцыйным пачастункам і сімвалам Масленіцы з'яўляюцца бліны.. Круглы румяны блін вельмі падобны на летняе сонца. Іх пякуць кожны дзень увесь тыдзень масленіцы. Свята напоўнена гульнямі, жартамі, песнямі, танцамі.
Традыцыйным гэтае свята стала і для навучэнцаў школы - інтэрната. Штогод, сумесна з педагогамі, хлопцы пякуць бліны, рыхтуюць гульнявую праграму, флэшмоб. В этом году, 12 Сакавік, традыцыю працягнулі.
У госці да хлопцаў прыйшла галоўная гераіня свята - Масленіца. Яна прывяла з сабой прыгажуню Вясну, тепло, сонца, радасць. Не забылася зазірнуць на свята і матухна – зіма, каб у апошні раз пагуляць з хлопцамі і развітацца.
Атмасферу свята напоўнілі весялосцю і жартамі завадныя скамарохі, якія ні на хвілінку не дазвалялі гасцям сумаваць.
Завяршылася святочная праграма пачастункам- смачнымі, духмянымі блінамі і гарачай гарбатай.










































