
15 сакавіка Рэспубліка Беларусь адзначае свята - Дзень Канстытуцыі..
Аб асноўным законе грамадства і дзяржавы, навучэнцы школы-інтэрната ўспаміналі на ўрачыстай лінейцы, прымеркаванай да гэтага свята. Дырэктар школы-інтэрната Таполева Н.М. уручыла рабятам падарунак ад Прэзідэнта РБ Лукашэнкі А.Г.. - кнігу «Я -грамадзянін Рэспублікі Беларусь».
Акрамя таго, у гэты дзень папоўніліся шэрагі сяброў першаснай грамадскай арганізацыі «БРСМ». 11 навучэнцам школы-інтэрната былі ўручаны білеты членаў арганізацыі.
Віншуем хлопцаў з гэтай знамянальнай падзеяй і спадзяемся, што яны стануць годнымі грамадзянамі нашай краіны!







































