
8 красавіка ў школе-інтэрнаце прайшла “Алімпіяда дваровых гульняў”. Спаборніцтвы праходзілі з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, адраджэння сярод сучасных дзяцей дваровых спартыўных гульняў, а таксама развіцця камунікатыўных навыкаў з дапамогай гульнявой формы асабістых зносін.
Арганізатар спаборніцтваў – Бабруйскі гарадскі Савет “БРПО” пры падтрымцы ўпраўлення па адукацыі Бабруйскага гарвыканкама, аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі. Удзельнікі спаборніцтваў – члены піянерскіх дружын ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў. Адымпіяда праводзіцца ў некалькі этапаў. Фіналісты конкурсу, удзельнікі пятага заключнага этапа будуць змагацца за званне лепшай піянерскай дружыны, астатніх чакаюць дадатковыя спецыяльныя намінацыі.
У рамках спаборніцтваў на базе школы-інтэрната юнакі і дзяўчаты з задавальненнем прымалі ўдзел у розных дваровых спартыўных дзіцячых гульнях.. Сярод іх: “Рэзіначка”, “Вяроўка”, “Класікі”, “Вуда”, “Вышыбайлавы”. Усе без выключэння былі рады выпрабаваць свае сілы ў займальных дваровых гульнях нашага дзяцінства і атрымалі станоўчы спартыўна-гульнявы вопыт..











































