
На мінулым тыдні ў школе-інтэрнаце прайшоў цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных дзіцячай кнізе “Кнігі розныя важныя”.
Адкрыццё тыдня адбылося ў панядзелак у інфармацыйна- бібліятэчным цэнтры. Для хлопчыкаў і дзяўчынак 1-11 класаў была падрыхтавана кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Кніжкіна тыдзень у госці да нас прыйшоў”. На наступны дзень для навучэнцаў 1 класаў прайшло ўрачыстае пасвячэнне ў чытачы “Як добра ўмець чытаць”.
Традыцыйным на працягу тыдня стала наведванне дзіцячай бібліятэкі ім.. Н.Островского, дзе навучэнцы малодшых класаў прынялі ўдзел у пазакласным мерапрыемстве “Казка ў госці паклікала”, а навучэнцы 6-8 класаў – у экскурсіі ў беларускі куток “Сялянская хата”. У завяршальныя дні тыдня дзіцячай кнігі дзяцей чакала віртуальная экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі, а таксама прагляд мультфільмаў “Па знаёмых казках”.









































