Адзіны дзень інфармавання

Ежемесячно третий четверг по всей стране проходит Единый день информирования.
Сёння 15 красавіка 2021 сустрэча з працоўным калектывам нашай школы-інтэрната праведзена інфармацыйна-прапандысцкай групай Бабруйскага гарвыканкама пад старшынствам Вікторыі Анатольеўны Амялюсік, намесніка старшыні Бабруйскага гарвыканкама.
Вікторыя Анатольеўна вызначыла асноўныя пытанні парадку дня сустрэчы, дэталёва спыніўшыся на пытанні "Вытворчы траўматызм і ахова працы". Забеспячэнне аховы працы застаецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай унутранай палітыкі. Паколькі праблема вытворчага траўматызму застаецца актуальнай, выкананне правіл аховы працы на вытворчасці з'яўляецца адной з асноўных задач.

Па пытанні "Захаванне гістарычнай памяці аб перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне" выступіла старшы навуковы супрацоўнік КК "Бабруйскі краязнаўчы музей" Іна Вячаславаўна Аксейчык.
Першы намеснік начальніка Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Шарснёў Павел Іванавіч расказаў аб аператыўнай абстаноўцы ў вобласці, аб мерах папярэджання гібелі і траўматызму дзяцей, аб правядзенні рэспубліканскай акцыі "За бяспеку разам".
Аб вакцынацыі супраць COVID-19 праінфармаваў галоўны санітарны ўрач УАЗ "Бабруйскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі" Лайтэр Дзмітрый Мікалаевіч. Абазначыўшы самы перспектыўны спосаб дасягнення калектыўнага імунітэту супраць COVID-19 – абарона людзей з дапамогай вакцынацыі.
З пытаннем «Аб стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года (далей - СУР-2035) і мэтах устойлівага развіцця, якія змяшчаюцца ў рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ад 25 верасня 2015 г. № 70/1» выступіў намеснік начальніка ўпраўлення эканомікі Мацвейчык Юрый Уладзіміравіч.
У рамках сустрэчы абмеркаваны пытанні, хвалюючыя працоўны калектыў.

каментары зачыненыя.