
На мінулым тыдні навучэнцы 1-5 класаў прынялі ўдзел у спартландыі, якая праходзіла ў рамках школьнага тыдня здароўя з мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод падрастаючага пакалення.
Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Петрыца В.Я. падрыхтаваў для хлопчыкаў і дзяўчынак мноства займальных конкурсаў-эстафет.
Спартыўныя эстафеты - адзін з самых любімых спартыўных конкурсаў дзяцей. Яны спрыяе згуртаванню каманд, а таксама выклікаюць дух суперніцтва паміж удзельнікамі. Спартыўная рызыка не сціхала на працягу ўсяго мерапрыемства. Падбадзёрлівыя крыкі балельшчыкаў не змаўкалі ў зале . Усе атрымалі вялікі фізічны і эмацыйны зарад бадзёрасці.

















































