
Прайшоў рэспубліканскі суботнік 17 красавіка па ўсёй Беларусі.
Сёлета ў ходзе навядзення парадку вяліся работы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурныя каштоўнасці, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
50 % заробленых у гэты дзень грашовых сродкаў плануецца накіраваць Міністэрству аховы здароўя на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў, у тым ліку на закупку абсталявання для аказання планавай і экстранай медыцынскай дапамогі насельніцтву, фінансаванне закупак вакцыны ад COVID-19 для забеспячэння даступнасці вакцынацыі.
Работнікі, педагогі і навучэнцы школы-інтэрната не аказаліся безуважныя ў гэты дзень і 17 красавіка пад кіраўніцтвам дырэктара школы-інтэрната Таполевай Наталлі Міхайлаўны выйшлі на тэрыторыю школьнага двара.
Узброіўшыся неабходным інвентаром, усё з задавальненнем прыводзілі ў парадак школьную тэрыторыю. Дарослыя бялілі дрэвы і бардзюры., хлопцы дапамагалі на кветніках. Агульнымі намаганнямі за некалькі гадзін усё вакол прыкметна змянілася. Ад галін і смецця былі ачышчаны газоны, прыбраны сухастой, прыведзены ў належны парадак клумбы.
Суботнік прайшоў актыўна і плённа. Усе былі поўныя запалу і добрага настрою.









































