
26 красавіка на базе духоўна- асветніцкага цэнтра пры Мікольскім кафедральным саборы г.Бабруйска адбыўся круглы стол для вучняў 9-11 класаў па маральна-палавым выхаванні “Юнакі і дзяўчаты: межы ўзаемаадносін”.
У пачатку сустрэчы было створана праблемнае поле – увазе ўдзельнікаў быў прадстаўлены навукова-пазнавальны відэаролік ІІТА ЮНЕСКА ў партнёрстве з маладзёжным YouTube-каналам «Навукпок» ” Калі можна першы раз?”.
Сустрэчу за круглым сталом працягнуў дыякан Аркадзь Андрэеў, клірык Мікольскага кафедральнага сабора. Ён закрануў пытанні значэння сям'і ў грамадстве і для кожнага чалавека, ролі мужчыны і жанчыны ў сям'і, а таксама расказаў аб значэнні духоўнай асветы ў фарміраванні каштоўнасных установак, спыніўшыся на такіх паняццях як цнота, шлюб, грэшнасць.
Метадыст цэнтра Баскакова Э. Л. звярнула ўвагу навучэнцаў на важнасці ўсвядомленага выбару спадарожніка жыцця, падрабязна растлумачыўшы розніцу такіх пачуццяў як закаханасць і сапраўднае каханне..
Лекар Зямніцкая Е. А. асвятліла пытанні рэпрадуктыўнага здароўя моладзі, закрануўшы тэму сумных наступстваў ранніх палавых сувязей і абортаў.
Педагог социальный Бобкова Е.Г. асвятліла некаторыя прававыя пытанні, касающиеся сексуальных отношений, поскольку они находятся на грани между правомерным поведением и общественно опасным деянием, ответственность за которое предусмотрена Уголовным кодексом Республики Беларусь.








































