
Розныя бываюць традыцыі. Добрая традыцыя – саджаць дрэвы. Пасадзіць дрэва – гэта цудоўная магчымасць пакінуць аб сабе добрую памяць. Гэта не толькі добрая традыцыя, але і канкрэтная Справа.
У памяць аб сваіх школьных гадах нашы выпускнікі пасадзілі дрэвы на прышкольным участку.. Навучэнцы 10-га класа разам з класным кіраўніком, бацькамі і адміністрацыяй школы дружна высадзілі туі.
– Пра будучыню можна марыць, але будучыню можна і трэба будаваць уласнымі рукамі. Сажая дрэвы, мы ствараем традыцыю дабра. Вельмі хочацца, каб такая традыцыя мела працяг, – сказала выпускніца Чарняўская Святлана.
– Пасадзіць дрэва – гэта адказны і важны крок, гэта падзяка і ўдзячнасць настаўнікам, роднай школе, – дапаўняюць хлопцы.








































