Насустрач Перамозе

8 мая члены працоўнага калектыву, а таксама навучэнцы школы-інтэрната прынялі ўдзел у гарадскім велапрабегу “Насустрач Перамозе”.

Старт быў дадзены ў 10.00. Удзельнікі прайшлі па маршруце: Вуліца Елавікі - вуліца Мінск - вуліца Карбышава - ДХК "Бабруйск".

Па прыбыцці ў канчатковую кропку, у знак памяці аб Вялікай Перамозе, усе ўдзельнікі велапрабегу выбудавалі словы "Дзякуй за Перамогу". Напрыканцы ўсе ахвочыя ўсклалі кветкі да брацкай магілы савецкіх ваеннапалонных., знішчаных фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Слава аб гераічным подзвігу народа не сатрэцца ў нашай памяці ніколі і такой жа вечнай будзе падзяка ўсім героям, якія падарылі нам мір і спакой на нашай роднай зямлі.

каментары зачыненыя.