Дзень Перамогі

9 мая адміністрацыя і члены прафсаюзнага камітэта школы-інтэрната прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 76-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Пасля ўскладання кветак да помнікаў воінаў, загінуўшых у гады вайны, святочная калона пачала шэсце да плошчы Перамогі. Тут са сцяжкамі, шарыкамі і кветкамі ўсіх радасна віталі школьнікі і жыхары горада.

Мітынг адкрыў парад воінаў Бабруйскага гарнізона. Пасля ўскладання кветак да помніка-танку, з прывітальным словам і віншаваннямі да ветэранаў і гасцей мерапрыемства звярнуўся старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнёў.

Ветэраны вайны ўспомнілі аб падзеях ваенных гадоў, начальнік Бабруйскага гарнізона, падпалкоўнік Ігар Круглік яшчэ раз павіншаваў усіх са святам. Удзячныя словы ветэранам за Перамогу, мужнасць і гераічнасць прагучалі ад навучэнскай моладзі.

Вечная памяць загінуўшым у баях. Мы памятаем.

каментары зачыненыя.