Да пабачэння, школа!

Вось і празвінеў апошні званок. Дзень, калі гучаць праніклівыя радкі віншаванняў і пажаданняў, дзень, калі трывожна і радасна заміраюць сэрцы выпускнікоў, іх педагогаў і бацькоў. Са звонкімі пошчакамі апошняга званка сыходзіць бесклапотнае дзяцінства і пачынаецца новая, дарослае жыццё. Первым серьезным испытанием в ней станут сложные экзамены. Пажадаем рабятам удачы.

Торжественную линейку по традиции открыла директор школы-интерната. Наталля Міхайлаўна звярнулася да хлопцаў са словамі на дарогу і пажадала кожнаму правільна знайсці сваю дарогу ў жыцці.

Да слоў віншаванняў і кранальных пажаданняў далучыліся і госці мерапрыемства: прэс-сакратар Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці Ружэна Яўгенаўна Навіцкая, Мікалай Міхайлавіч Лепін, дырэктар вытворчага УП “Універсал Бабруйск” ОО “Беларускае таварыства глухіх”, Таццяна Іванаўна Салодкая, выконваючая абавязкі старшыні Бабруйскай пярвічнай міжраённай арганізацыі ГА “БелОГ”, Ігар Аляксандравіч Вежнавец, старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Белшина”, Галіна Дзмітрыеўна Клімянкова, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце УП “Універсал Бабруйск”. Уручэнне памятных падарункаў у гонар апошняга званка ад прысутных гасцей стала яшчэ адным прыемным сюрпрызам на свяце.

У гэты дзень шчырыя словы пажаданняў былі адрасаваны не толькі дзецям, але і выдатнаму педагогу, настаўніку замежнай мовы Гушчы Наталлі Уладзіміраўне, якая ў гэтым навучальным годзе завяршае сваю педагагічную дзейнасць. Дырэктар школы-інтэрната і прысутныя госці падзякавалі настаўніку за шматгадовую добрасумленную працу, уручыўшы ганаровую грамату і падарункі.

Ганаровыя граматы з рук дырэктара таксама атрымалі нашы выпускнікі, іх бацькі і настаўнікі. У падзяку хлопцы выканалі апошні школьны вальс. А маленькія дашкаляты, якія ў наступным навучальным годзе папоўняць школьныя рады, падарылі ўсмешку ўсім прысутным сваім запальным і вясёлым танцам..

Дарагія нашы выпускнікі, няхай свята Апошняга званка стане для вас святам сяброўства і вернасці, прыгажосці і юнацкасці. Няхай гэты дзень застанецца ў сэрцы кожнага з вас добрым і светлым успамінам..

У добры шлях!

каментары зачыненыя.