Модны паказ “Каляровыя сны”

У першы дзень лета, 1 чэрвень, Беларусь і многія іншыя краіны адзначаюць Міжнародны дзень аховы дзяцей. 29 мая, напярэдадні гэтага выдатнага свята, на базе спартыўна-культурнага цэнтра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў г. Мінска прайшоў рэспубліканскі дабрачынны інклюзіўны праект “Асаблівы модны паказ “Дзеці - дзецям”.

У ролі мадэляў на подыум выйшлі больш 250 дзяцей-інвалідаў, у тым ліку – выхаванцы Бабруйскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху, навучэнцы 4-11 класаў.
Дабрачынны праект рэалізуецца ўжо ў чацвёрты раз. Яго мэта – прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем дзяцей-сірот з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, да іх інклюзіі ў культурнае жыццё сучаснай Беларусі, неабходнасці стварэння індывідуальнага адзення.

Асаблівыя мадэлі прадэманстравалі калекцыі адзення, створаныя для іх дызайнерамі Анастасіяй Фальковіч, Юліяй Куцепавай, Лідзіяй Барынавай, а таксама творчымі аб'яднаннямі навучэнцаў: “Тэатр моды Касцюмер”, Індустрыяльна-педагагічнага каледжа УА “Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт”, УА “Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-тэхналагічны каледж”, УА “Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж”, Гродзенскі і Віцебскі дзяржаўныя абласныя Палацы творчасці дзяцей і моладзі, ГУДО “Цэнтр творчасці “Эверэст” гарады Магілёва” і інш.
Акрамя таго, уся створаная дызайнерская адзежа засталася ў дар “асаблівым мадэлям”.
Выход особенных моделей сопровождался выступлениями артистов белорусской эстрады и победителей международных и республиканских художественно-творческих мероприятий, теле- і радыёпраектаў.

У хлопцаў і педагогаў, якія суправаджалі іх, засталіся яркія, незабыўныя ўражанні ад удзелу ў гэтым мерапрыемстве.

каментары зачыненыя.