Акцыя “Вакацыі без дыму і агню”

Каб летнія вакацыі для дзяцей прайшлі без надзвычайных сітуацый і не былі азмрочаныя трагічнымі падзеямі, дапамагаць ім у гэтым на працягу ўсіх летніх месяцаў будуць ратавальнікі, напаўняючы вольны час рабят мноствам карысных навучальных мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца ў рамках рэспубліканскай акцыі "Вакацыі без дыму і агню". Акцыя будзе праходзіць з 1 чэрвеня па 31 августа. Галоўная мэта акцыі - папярэджанне ўзнікнення пажараў з прычыны дзіцячага свавольства з агнём., гібелі і траўматызму дзяцей.

Сёлета прапагандысты МНС прапануюць мерапрыемствы ў анлайн-рэжыме з выкарыстаннем відэасувязі., квізы па бяспецы на розных інтэрнэт-платформах, майстар-класы, экскурсіі па цэнтрах бяспекі, музеям і пажарным часцям.

Знойдзецца ў акцыі месца і новым формам працы, якія распрацаваў Рэспубліканскі цэнтр прапаганды. Самыя кемлівыя і хуткія змогуць паўдзельнічаць у квэст-гульні "Шыфр бяспекі", самыя спартовыя - бліснуць фізічнай формай у «Спартландыі бяспекі», самыя таленавітыя – сыграць у тэатралізаваных паказах «Казкі-бяспекі на новы лад», а самыя творчыя - паўдзельнічаць з атрадам у конкурсе "Бяспечная клумба" або зрабіць крэатыўнае сэлф з атрыбутамі МНС. Будуць і выязныя актыўнасці: усе ахвочыя змогуць паўдзельнічаць у гульні «Школа юных ратавальнікаў» на базе пажарных часцей. Таксама плануецца правядзенне маштабных "Дзён МНС" і мерапрыемстваў у фармаце "МНС-ЛЭНД"..

Дапамагаць работнікам МНС стаяць "на варце" бяспечнага дзіцячага адпачынку будуць юныя ратавальнікі-пажарныя, студэнты, а таксама прадстаўнікі РДГА «БДПА», Строй, аддзелаў ці ўстаноў культуры.

Удзельнічайце і няхай ваша лета будзе бяспечным!

каментары зачыненыя.