Сёння, 8 мая, адбылася святочна-пазнавальная праграма “Памяць у нашых сэрцах”, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Захарава Святлана Уладзіміраўна, бібліятэкар школы, падрыхтавала для навучэнцаў пазнавальную прэзентацыю. Хлопцы з цікавасцю паглядзелі фільм пра піянераў-герояў Беларусі, аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, якія калісьці працавалі ў нашай школе. Такія мерапрыемствы спрыяюць патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення і развіваюць пачуццё гонару за сваю Радзіму.