У рамках Дня народнага адзінства, у школе-інтэрнаце прайшла працоўная акцыя «Зробім наш двор прыгажэйшым!» пад лозунгам «Пасадзі дрэва!». У акцыі прынялі актыўны ўдзел навучэнцы малодшых і старэйшых класаў.
Пасадка дрэў на прышкольным участку становіцца для нашых вучняў ужо традыцыяй.!
Толькі дзякуючы агульным намаганням, наш школьны двор зможа змяніць свой знешні выгляд, стаць яшчэ чысцейшым і прыгожым.
Кожнаму чалавеку, асабліва дзіцяці, прыемна ўнесці свой маленькі ўклад у азеляненне і бачыць вынікі сваёй працы, калі вакол, родная зямля, становіцца ўсё прыгажэй!
















































