Цімураўская школа-інтэрнат

Каманда піянерскай дружыны імя Мікалая Гойшыка прымае ўдзел у гарадскім этапе рэспубліканскага конкурсу цімураўскага праекта “Цімураўцы.by”
Праект праводзіцца з мэтай захавання і прымнажэння традыцый цімураўскага руху ў Рэспубліцы Беларусь..

Рэалізацыя праекта накіравана на ўцягванне піянераў у сацыяльна значную дзейнасць, фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцей маладога пакалення, развіццё цікавасці да валанцёрскай дзейнасці. Кожны месяц каманда піянераў павінна выконваць пэўнае заданне.
Першае заданне: правесці «Сустрэчу на ўсё 100!» з прадстаўніком валанцёрскага руху «Добрае сэрца», аформіць скетчаўтынг на тэму «Гісторыя цімураўскага руху» выканана.
Піянеры школы-інтэрната сустрэліся з прадстаўніком валанцёрскага руху, першым сакратаром Ленінскага РК ГА «БРСМ» Шаўкуновым Арцёмам Міхайлавічам, дзе хлопцы атрымалі ўяўленне аб тым, хто такія валанцёры, пазнаёміліся з іх дзейнасцю і сакрэтамі валанцёрскага руху.

каментары зачыненыя.