
Новы год - гэта час чараўніцтва, усмешак і шчасця. Кожнае дзіця можа акунуцца ў атмасферу чагосьці незвычайнага, таямнічага і незабыўнага. А непадробная радасць дзяцей надае маляўнічасць гэтай падзеі..
У рамках Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" школу-інтэрнат 22 сьнежня 2021 наведалі госці: Міхаіл Міхайлавіч Каско – старшыня Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, Ружэна Яўгенаўна Навіцкая – начальнік упраўлення інфармацыйных тэхналогій і сувязей з грамадскасцю, Андрэй Іванавіч Партанкоў – генеральны дырэктар ААТ «ФанДок», спецыялісты Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, «УніверсалБабруйск», Бабруйскай першаснай міжраённай арганізацыі Грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства глухіх".
Госці падарылі выхаванцам салодкія падарункі, дзіцячыя кнігі беларускіх аўтараў, а дзеці паказалі святочны канцэрт. І дарослыя, і дзеці засталіся ў добрым настроі, з мноствам станоўчых уражанняў.













































