Віртуальная рэальнасць

10.01.2022г. навучэнцы 8 -11 класаў школы-інтэрната разам з педагогамі здзейснілі пазнавальную экскурсію ў "Музей робатаў і VR гульняў". У гэтым музеі інавацый і тэхналогій паказаны робаты з розных куткоў свету - Кітая, ЗША, Канады, Расіі і Японіі. Тут прадстаўлены робаты разнастайных памераў і функцыяналу, некаторыя з іх здольныя ўзаемадзейнічаць з людзьмі.

Навучэнцы змаглі пагутарыць з промаботамі - робатамі, якія зарэкамендавалі сябе як кансультанты. Яны абсталяваны сэнсарнымі датчыкамі і камерай, якія дазваляюць знаходзіць суразмоўцы і абыходзіць перашкоды пры перамяшчэнні.
Цікавы быў італьянскі робат-мастак, здольны адлюстраваць зададзеную карціну, а таксама робат, які выпальвае па дрэве. Рабяты змаглі прыняць удзел у віртуальнай танкавай бітве і баксёрскім матчы сярод робатаў.. Самым папулярным экспанатам музея для навучэнцаў аказаўся шчанюк-кампаньён., які можа запамінаць размяшчэнне рэчаў і свабодна перамяшчацца па хаце, ён ведае больш 80 каманд і трукаў.
Дзеці змаглі паўдзельнічаць у Тэсла-шоу, якое паказала прынцып працы шпулькі Тэсла, паспаборнічаць у бескантактавым лыжным і гоначным спорце.
Рабяты атрымалі не толькі масу дадатных эмоцый, но и узнали много нового и познавательного.

каментары зачыненыя.