
Ва ўстанове адукацыі "Бабруйская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху" прайшла сустрэча ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "КРОК" па тэме: «Гонар за Беларусь. Мір міжканфесійны, свет міжнацыянальны».
Разам з намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце хлопцы абмеркавалі пытанні канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.
Больш падрабязна аб канфесіях навучэнцам расказаў запрошаны госць - іерэй Павел Лукін, настаяцель храма Святога Духа ў Бабруйску. Айцец Павел узгадаў гісторыю беларускага народа, падзяліўся незвычайнымі гістарычнымі фактамі, а таксама адказаў на ўсе пытанні вучняў.
Напрыканцы сустрэчы пробашч храма пажадаў дзецям прытрымлівацца запаведзяў Божых., памятаць гісторыю сваёй дзяржавы і народа.






































