
23 лютага ў школе-інтэрнаце прайшла тэматычная праграма, прысвечаная Дню абаронцы Айчыны.
У ходзе праграмы хлопцы больш падрабязна даведаліся пра гісторыю свята, паўдзельнічалі ў віктарыне. Нягледзячы на сур'ёзнасць гэтай даты, не абышлося без жартоўных заданняў, дзе хлопчыкі праявілі свае мужчынскія якасці і ўменні.
Не пакінуў абыякавымі рабят відэасюжэт пра вайну з жэставай песняй «Адмяніце вайну» і відэаролік «Дом родны» выпускніка школы-інтэрната Якоўка Максіма. Хлапчукі прымалі віншаванні і пажаданні ў гонар свята: быць годнымі мужчынамі, любіць і абараняць сваю Радзіму, свой дом; каб такія паняцці як гонар, сумленне, годнасць, смеласць заўсёды прысутнічалі ў характары і выяўляліся ў патрэбныя жыццёвыя моманты.







































