
Атрад юных інспектараў дарожнага руху і яго кіраўнік Палевіч А.Л. у лютым месяцы для навучэнцаў установы адукацыі правялі пазнавальныя і займальныя мерапрыемствы па навучанні правілам бяспечных паводзін дзяцей на дарозе: выстава малюнкаў «Транспартныя сродкі», віктарына «Дарожная грамата», гульня «Увага дарога!».
Прыняўшы ўдзел у мерапрыемствах, хлопцы ў чарговы раз паўтарылі і замацавалі правілы дарожнага руху.










































