Дзень беларускай кухнi

Цудоўна, калі адраджаюцца і падтрымваюцца традыцыі беларускага народа. Са школьных гадоў дзеці бачаць, чуюць і самі ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, звязаных з беларускай культурай, побытам, кухняй.

У рамках тыдня прадметаў гуманітарнага цыкла прайшоў Дзень беларускай кухні пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Максімавай А.В. Беларуская кухня – гэта спадчына, якую пакінулі нашы продкі. Яна складалася на працягу шматлікіх вякоў і мае сваю гісторыю, традыцыі, асаблівасці, правілы і ўнікальнасць. У гэты дзень меню было незвычайным, як і афармленне сталовай: у нацыянальным стылі сталы былі застаўлены стравамі беларускай кухні. Варта адзначыць, што арганізатары Дня беларускай кухні паспрабавалі надаць мерапрыемству адпаведны каларыт: дзяжурныя па сталовай былі ў нацыянальных касцюмах, аформлены невялікая стылізаваная выстава старадаўняга начыння і выстава «Кулінарная скарбонка рэцэптаў беларускай кухні», дзе кожны ахвотнік мог узяць упадабаны рэцэпт.

каментары зачыненыя.