
У рамках абласнога праекта "#Мая_Зямля_Прыдняпроўе" навучэнцы 9-11 класаў Бабруйскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху здзейснілі экскурсію-падарожжа ў Бабруйскую крэпасць.
У ходзе экскурсіі хлопцы даведаліся аб прычынах, падчас будаўніцтва, гісторыі і першым каменданце Бабруйскай крэпасці.
Рабяты пабывалі ў сцен рэдзюітаў 5-га палігона, зрабілі прыпынак ля сцен казармы П-вобразнай формы. Дзе з 7 на 8 лістапада 1941 гады адбылася страшная трагедыя. Напярэдадні фашысцкае камандаванне канцэнтрацыйнага лагера №131 , які размяшчаўся на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці, вырашыла знішчыць частку ваеннапалонных. У казарме быў арганізаваны пажар, тых палонных, якія спрабавалі выратавацца з агню, і выскоквалі ў вокны, нямецкія салдаты расстрэльвалі з кулямётаў.
Цяпер у двары казармы размешчаны дэкарацыі канцэнтрацыйнага лагера да фільма. «Урокі персідскага», яны зрабілі на рабят незгладжальнае ўражанне.
Далей хлопцы працягнулі экскурсію да Мемарыяльнага комплексу «Ахвярам фашызму».
Мемарыял узведзены на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці., дзе ў першы год Вялікай Айчыннай вайны размяшчаўся лагер для ваеннапалонных чырвонаармейцаў. Стварэннем гэтага архітэктурна-скульптурнага збудавання займаўся заслужаны архітэктар Беларусі Леанід Левін.. Пасля яго смерці распачатую бацькам працу працягнула дачка Галіна.. У цэнтральнай частцы кампазіцыі за калючым дротам праглядаюцца барэльефы сілуэтаў розных людзей., мірных жыхароў, якія сталі бязвіннымі ахвярамі фашыстаў.









































