Дэкада настаўнікаў пачатковых класаў

З 14 па 25 сакавіка ў школе - інтэрнаце прайшла прадметная дэкада метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў, физической культуры и здоровья, трудового обучения.
Кожны дзень тыдня быў прымеркаваны да пэўнай тэмы. У панядзелак адбылося адкрыццё тыдня, дзе навучэнцы пазнаёміліся з планам мерапрыемстваў. У «Дзень Прыроды» хлопцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у гульні-падарожжы «Я спазнаю свет». Разнастайныя пытанні і заданні па прыродзе захапілі навучэнцаў у свет прыроды.

У "Дзень Здароўя" прайшлі "Вясёлыя эстафеты" паміж выхаванцамі дашкольных груп і навучэнцамі I класа.. Каманды "Смельчакі" і "Асілкі" паказалі сваю спартыўную падрыхтоўку. Перамагла сяброўства. Кожны ўдзельнік каманды атрымаў прыз.
16 сакавіка настаўнік чацвёртага класа Галагуцкая А.Г. правяла гульню «Займальная руская мова», у якой навучэнцы паказалі свае веды і ўменні. Гульня прайшла цікава і захапляльна.
Сапраўдны дзень спорту арганізавалі для вучняў пачатковых класаў настаўніка фізічнай культуры і здароўя Баброва В.П.. і Калаткова Т.В. Прайшла цікавая спартландыя «Будзь першым!». Тут кожны ўдзельнік паказаў свае спартовыя магчымасці.
Настаўнік працоўнага навучання Худавец А.У. і навучэнцы XII класа, правялі 21 сакавіка майстар-клас «Велікодны заяц» з навучэнцамі II класа. Усе стараліся, і вынік перасягнуў сябе.
У ІІІ класе прайшла віктарына., у якой я жыву». Тут усе імкнуліся паказаць свае веды пра Беларусь.. На многія пытанні хлопцы адказвалі ўсе разам.
Скончылася прадметная дэкада днём Бяспекі, якую правяла настаўнік першага класа Русак А.І. Яна падрыхтавала для вучняў І-ІІ класа займальнае мерапрыемства, дзе навучэнцы паўтарылі правілы дарожнага руху, дарожныя знакі. Выбралі бяспечны маршрут. Дзеці вучыліся прадбачыць і прагназаваць небяспечныя сітуацыі на дарозе.
На працягу дэкады ў фае другога паверха была арганізавана выстава дзіцячых малюнкаў "Славуты Беларусі"., займальныя матэрыялы «Вясновы калейдаскоп». Навучэнцы разгадвалі крыжаванку, вырашалі займальныя задачы, адгадвалі загадкі і рэбусы. На мерапрыемствах панавала атмасфера супрацоўніцтва і псіхалагічнага камфорту.

каментары зачыненыя.