Экскурсія ў гістарычныя месцы Беларусі

У рамках года гістарычнай памяці навучэнцаў школы-інтэрната наведалі гістарычныя мясціны Беларусі.
Падняўшыся на вяршыню 35-метровага манумента мемарыяльнага комплексу "Курган славы" ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці хлопцы даведаліся, што курган быў узведзены ў гонар Вялікай перамогі савецкага народа над фашызмам у памяць аб несмяротным подзвігу рускіх салдат і афіцэраў.

Адмысловае ўражанне пакінула ў рабят наведванне мемарыяла «Хатынь» – помніка ахвярам гітлераўскага тэрору на акупаванай беларускай зямлі: вуліцы былой вёскі, трубы-абеліскі якія нагадваюць дамы, жаласныя гукі званоў. Убачанае, нікога не можа пакінуць абыякавым, бо такія падзеі не падуладныя часу.
Таксама хлопцы наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў г.. Мінску. Сёння музей–найбуйнейшае ў нашай краіне сховішча Памяці пра тыя вялікія і страшныя дні.
Надоўга застанецца ў памяці ў хлопчыкаў і дзяўчынак выдатны ўрок гісторыі нашага беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

каментары зачыненыя.