
З мэтай прапаганды бяспекі дарожнага руху члены атрада юных інспектараў дарожнага руху правялі для выхаванцаў школы-інтэрната мерапрыемства “Правілы размяшчэння транспартных сродкаў на праезнай частцы дарогі”., дзе хлопцы даведаліся аб парадку руху, аб дазволеных прыпынках і стаянках транспартных сродкаў,
Таксама арганізавалі правядзенне сацыяльнай акцыі «Прышпіліся – гэта модна!», у рамках якой звернута ўвага навучэнцаў і супрацоўнікаў да праблемы выкарыстання спецыяльных утрымлівальных прылад і прымяненне рамянёў бяспекі ў аўтамабілі.
Для вучняў пачатковай школы падрыхтаваны памяткі юнага пешахода. Памятка яшчэ раз нагадала хлопцам аб неабходнасці быць выхаванымі, дысцыплінаванымі, арганізаванымі пешаходамі. Выкананне правілаў дарожнага руху павінна стаць для хлопцаў звычкай!







































