
21 мая ў Мінску праходзіў Рэспубліканскі турнір па міні-футболе сярод школ-інтэрнатаў для падлеткаў да 17 гадоў з парушэннем слыху.
У напружанай барацьбе нашы футбалісты занялі I месца.
Лепшым нападаючым турніру быў прызнаны Асмалоўскі Дзмітрый.
Прызы хлопцам уручылі ветэраны спорту з парушэннем слыху, двухразовыя чэмпіёны СССР, якія так сімвалічна перадалі пераможную эстафету юным спартовым талентам.
Віншуем нашых хлопцаў з заслужанай перамогай!










































