
У рамках рэгіянальнага прафілактычнага марафона "Пачатак бяспекі", у школе-інтэрнаце прайшоў шэраг мерапрыемстваў: Распаўсюджаны буклеты і інфармацыйныя ўлёткі прафілактычнага характару, былі праведзены пяціхвілінныя інструктажы па ахове працы, класныя і інфармацыйныя гадзіны, ролевыя і настольныя гульні, заняткі, кніжна-ілюстрацыйныя выставы, прагляд і абмеркаванне відэа.
Адным з самых масавых мерапрыемстваў стала спартыўна-пазнавальная праграма для вучняў 2-12 класаў «Бяспека - гэта здароўе». У рамках праграмы, кожная катэгорыя дзяцей у розных гульнявых момантах замацавала веды аб бяспечных паводзінах, ўменні знаходзіць выхад з існуючых небяспечных сітуацый. У спартыўных спаборніцтвах хлопцы праявілі свой спрыт, вынаходлівасць, хуткасць рэакцыі, што з'яўляецца важнай і неад'емнай часткай ведаў і ўменняў бяспечных паводзін.















































