День матери

У цёплай, душэўнай, святочнай атмасферы прайшла тэматычная вечарына «Калі ты побач – жыццё святлей!».  Гэты вечар быў прысвечаны самым добрым, чулым, далікатным, клапатлівым, самым прыгожым жанчынам, чыё імя - мама!

Напэўна, дата святкавання Дня маці ў Рэспубліцы Беларусь выбрана не выпадкова. 14 кастрычніка Праваслаўная царква святкуе Пакрова Прасвятой Багародзіцы.. Характэрна, што менавіта ў нашай краіне святкаванне Дня маці прымеркавана да гэтага праваслаўнага свята.
Прыемным і важным момантам свята быў удзел клірыка храма ў гонар абраза Божай Маці «Лекарка» Іерэя Мікіты Баскакова.. Гледачы акунуліся ў гісторыю праваслаўнага свята, прынялі цёплыя віншаванні і пажаданні. Працягнулі вечар творчыя выступленні навучэнцаў і маці, якія выклікалі масу кранальных і радасных эмоцый.

каментары зачыненыя.