
У Беларусі кожны грамадзянін ведае, што 14 кастрычніка адзначаецца Дзень маці. Аднак, не кожны ведае, што ў гэты ж дзень у праваслаўных прынята адзначаць Пакроў Прасвятой Багародзіцы..
Сёння, 15.10.2022, супрацоўнікі ДУА “Сярэдняя школа 9” запрасілі выхаванцаў школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху на мерапрыемства “Пад покрывам Маці”. Праграма была прымеркавана да Дня Маці і Пакровы Прасвятой Багародзіцы..
Падчас мерапрыемстваў навучэнцаў пазнаёмілі з гісторыяй абодвух свят. Арганізатары свята Вольга Іванаўна Венска (інакіня Анастасія), настаўнік факультатыва “Асновы праваслаўнай культуры ” і Людміла Мікалаеўна Кандрацьева, кіраўнік тэатральнага гуртка “Радасць” падрыхтавалі з навучэнцамі выдатныя сцэнкі, відэаролікі, вершы. Дзеці школы-інтэрната захоплена глядзелі праграму і не засталіся абыякавымі..
Дзякуем супрацоўнікам ДУА “Сярэдняя школа 9” за сардэчны прыём. Спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва!







































