Спартыўная субота да Дня бацькі

22 кастрычніка на базе школы - інтэрната прайшоў чэмпіянат па валейболе сярод жаночых і мужчынскіх каманд, інвалідаў па слыху. Удзельнікамі спаборніцтваў былі УФК УП "Універсал Бабруйск" ГА "БелАГ", АФК Бабруйская ПМРА ГА «БелАГ» і УА «Бабруйская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху».


Не абышлося і без гасцей - удзельнікаў спаборніцтваў, імі стала ДУА «Каменская сярэдняя школа Бабруйскага райна», якая таксама прыняла ўдзел у спаборніцтвах. Нашы навучэнцы не падвялі і занялі прызавыя месцы. Сярод мужчынскіх каманд хлопцы занялі 2 место. Сярод жаночых каманд, нашы дзяўчынкі занялі 1 место. Таксама прайшлі вясёлыя рухомыя гульні і эстафеты бацькоў і дзяцей у рамках рэспубліканскага праекта "ПапаЗал", прымеркаванага да Дня бацькі. Спорт нікога не пакідае абыякавым, асабліва калі разам дзеці і бацькі. Станоўчыя эмоцыі, зарад энергіі і вясёлы настрой атрымалі ўсе ўдзельнікі гэтага насычанага спартыўнага дня.

каментары зачыненыя.