
15 лістапада 2022 года ў рамках сацыяльнага праекта Асацыяцыі Беларуская федэрацыя футбола "Футбол у кожнае сэрца" ва ўстанове адукацыі "Бабруйская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху" адбылася сустрэча навучэнцаў з заслужаным трэнерам Рэспублікі Беларусь, лаўрэатам прэміі тэлеканала АНТ "Гонар нацыі", галоўным трэнерам нацыянальнай каманды па міні-футболе сярод слабавідушчых Анатолем Іванавічам Усенкам, начальнікам футбольнай каманды «Белшына» Аляксандрам Макаранкам і гульцамі ФК «Белшына». Анатоль Іванавіч расказаў навучэнцам аб сваім жыццёвым і прафесійным шляху, перамогах, достижениях, ответил на вопросы ребят. Школьникам продемонстрирован фильм о победе минского «Динамо» в первенстве Советского Союза (1982 год). Навучэнцы даведаліся шмат новага з гісторыі беларускага футбола.
Працягнулася сустрэча таварыскім матчам па міні-футболе паміж старшакласнікамі школы і прафесійнымі футбалістамі.. Гульня была бескампраміснай і напружанай. Рахунак да канца гульні быў роўным і вядома ж перамагла сяброўства..
Ад Асацыяцыі Беларуская федэрацыя футбола ў рамках праекта ўручаны падарункі мячы і спартыўны інвентар.. Сустрэча пакінула шмат яркіх і радасных эмоцый.












































