
У рамках дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" навучэнцы нашай школы 28 снежня наведалі абласное навагодняе дабрачыннае свята для дзяцей з удзелам кіраўніцтва Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта. Наведаўшы мерапрыемства, хлопцы акунуліся ў атмасферу навагодніх свят і атрымалі масу станоўчых эмоцый.






































