
30 студзеня кіраўнік і члены атрада ЯІД правялі сярод вучняў пачатковых класаў віктарыну “Усезнайкі і разумнікі”.. Мерапрыемства прайшло ў рамках цыкла “Урокі бяспекі”..
Мэта ўрока – абагульніць і сістэматызаваць веды вучняў аб правілах дарожнага руху і дарожных знаках. Праз гульнявую дзейнасць дзеці вучыліся паводзінам на вуліцы, у грамадскім і асабістым транспарце, а таксама замацавалі веды аб бяспечных паводзінах на дарогах.






































