Дзень юнага героя-антыфашыста

8 лютага адзначаецца Дзень юнага героя-антыфашыста. Гэта дзень памяці ўсіх дзяцей, якія змагаліся за мір і роўнасць на зямлі.
У нашай краіне ў гэты дзень прынята ўспамінаць савецкіх хлапчукоў і дзяўчынак, якія плячом да пляча з дарослымі адстойвалі свабоду нашай Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Каб бліжэй пазнаёміць навучэнцаў з юнымі героямі, у школе-інтэрнаце прайшла тэматычная гадзіна «Са школьнага парога крочылі ў вайну». Імёны герояў і гутарка пра іх неверагодна мужныя і смелыя ўчынкі падчас Вялікай Айчыннай вайны надоўга застануцца ў памяці хлопчыкаў і дзяўчынак..

каментары зачыненыя.