Спартландыя

Весела і шумна ў рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта "Укараненне кластарнай мадэлі ўзаемадзеяння рэгіянальных устаноў адукацыі розных тыпаў для фарміравання інклюзіўнай адукацыйнай прасторы" 23 лютага на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Бабруйская спецыяльная школа-інтэрнат" прайшла спартландыя "Свет адзін для ўсіх". Непадробныя эмоцыі, спартыўны азарт і волю да перамогі праявілі зборныя каманды трэціх-пятых класаў ДУА "Бабруйская спецыяльная школа-інтэрнат" і ДУА "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Бабруйска".

Удзельнікі спартландыі праявілі сябе ў такіх конкурсах., як «Хакей», "Мяч сябру", «Самы спрытны», «Хто хутчэй?», «Юны футбаліст», «Будзем сябраваць». Самымі пацешнымі, эмацыйнымі і відовішчнымі сталі спаборніцтвы «Перацягванне каната», «Паласа перашкод»

Аднакласнікі ўдзельнікаў, прыйшэлыя на мерапрыемства, паказалі сябе азартнымі і захопленымі балельшчыкамі.

Па выніках спаборніцтва «перамогла сяброўства». Ва ўзнагароду каманды былі адзначаны ганаровымі граматамі "Самыя актыўныя" і "Самыя дружныя".

Да таго ж, усе ўдзельнікі спартландыі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.

каментары зачыненыя.