
9 сакавіка ў школе-інтэрнаце прайшло чарговае мерапрыемства ЮІД для малодшых школьнікаў з цыклу заняткаў «Азбука вуліц, дарог і праспектаў».
Члены атрада ЮІД сумесна з выхавацелямі малодшых класаў расказалі навучэнцам аб небяспеках на дарогах.. Дзеці даведаліся аб прычынах і наступствах ДТЗ і ў гульнявой форме замацавалі атрыманыя веды.





































