
В период с 13.03.2023 па 17.03.2023 г. у гімназіі-інтэрнаце прайшоў тыдзень прадметаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла і працоўнага навучання па тэме “Актывізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў з выкарыстаннем тэхналогій візуалізацыі вучэбнай інфармацыі па прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цыкла і працоўнага навучання на ўроках і ў пазаўрочны час”.
На працягу тыдня былі падрыхтаваны выставы забаўляльных матэрыялаў па прадметах, выстава матэматычных газет, дзіцячыя малюнкі “Беражыце Зямлю!», выстава творчых работ студэнтаў “Мы гэта можам”!». На ўроках былі праведзены пазнавальныя хвілінкі “Вучымся разгадваць крыжаванкі”, «Хуткі падлік», «Фізіка ў малюнках», “Матэматыка ў прафесіях”, «Біялагічны лабірынт», «Інфармацыйшчык».
Падчас прадметнага тыдня была праведзена матэматычная віктарына “Шчаслівы выпадак”., навучальная гульня па фізіцы і хіміі “Я хачу ўсё ведаць”!», Геаграфічная віктарына “Мая Беларусь”!», конкурс камп’ютарнага малюнка “Вясновыя матывы”.
Мерапрыемствы тыдня накіраваны на пашырэнне кругагляду і развіццё пазнавальнай цікавасці да прадметаў прыродазнаўча-матэматычнага і працоўнага навучання, інтэлектуальныя і творчыя здольнасці вучняў.
Вучні паказалі добры ўзровень засваення вучэбнага матэрыялу, былі актыўнымі, зацікаўлены. Падчас мерапрыемстваў была створана спрыяльная атмасфера, панаваў дух калектывізму, згуртаванасць.















































