У святле Сафітава Бобрус

Творчы калектыў навучэнцаў пад кіраўніцтвам настаўніка Шчамеравай Т.І. прыняў удзел у IV гарадскім конкурсе тэатральнага мастацтва "У святле сафітаў Бабруйск".
Арганізатарам конкурсу з'яўляецца ДУК "Палац мастацтваў г.Бабруйска".. Садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні конкурсу аказалі аддзел культуры Бабруйскага гарвыканкама, упраўленне па адукацыі Бабруйскага гарвыканкама; адміністрацыі Ленінскага і Першамайскага раёнаў г.Бабруйска (аддзелы па адукацыі; сектары ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі адміністрацый);

Конкурс праходзіў сярод арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў горада з мэтай развіцця і раскрыцця творчага патэнцыялу калектываў мастацкай творчасці і самадзейных калектываў.

У намінацыі «Лепшае выкананне ў жанры «Пантаміма і пластыка» творчы калектыў навучэнцаў школы-інтэрната атрымаў дыплом III ступені.

Віншуем з перамогай і жадаем творчых поспехаў!

каментары зачыненыя.