
У школе-інтэрнаце прайшоў Тыдзень дзіцячай кнігі, у рамках якой быў праведзены шэраг мерапрыемстваў.
У інфармацыйна – бібліятэчным цэнтры школы – інтэрната былі аформлены кніжныя выстаўкі «Добры дзень, Кніжкіна тыдзень!» і «Чароўная краіна казак».
Для навучэнцаў 1 класа прайшло пасвячэнне ў чытачы «Як добра ўмець чытаць!».
Навучэнцы 2-5 класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні «Даведайся казку».
На базе дзіцячай бібліятэкі № 6 імя М.Астроўскага адбылося літаратурнае свята «Было яно самым лепшым сябрам усіх хлопцаў з усіх двароў» (100-годдзю з дня нараджэння С.Міхалкова) і літаратурная гадзіна «У сонечным горадзе Н. Носава". Завяршыўся Тыдзень дзіцячай кнігі конкурсам малюнкаў "Мой любімы казачны герой", які прайшоў у рамках шостага школьнага дня.









































