"За бяспеку разам"

Рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе "За бяспеку разам" пройдзе з 10 па 28 красавіка ў Магілёўскай вобласці.

Мэта акцыі – зніжэнне колькасці пажараў па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

У ходзе акцыі, работнікі МНС наведаюць па месцы жыхарства адзінокіх састарэлых грамадзян, якія жывуць адзінока., інвалідаў, а таксама сем'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Дадуць тлумачэнні і рэкамендацыі па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі жылля, выступяць у працоўных калектывах па пытаннях захавання правіл пажарнай бяспекі.

У перыяд правядзення акцыі кожны грамадзянін можа звярнуцца ў тэрытарыяльны орган па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля.

каментары зачыненыя.