
У рамках пілотнага праекта “Устанаўленне адзінага бясплатнага дня для наведвання музеяў у Рэспубліцы Беларусь”, у мэтах удасканалення патрыятычнага выхавання, развіццё цікавасці да гісторыі роднага краю і далучэнне да турысцка-экскурсійнай дзейнасці, Для выхаванцаў школы-інтэрната была арганізавана экскурсія ў філіял “Чырвоны бераг” ДУ “Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей”..
Дзеці пазнаёміліся з цікавай гісторыяй сядзібна-паркавага комплексу Козел-Паклеўскіх XIX ст..
Асабліва ўразіла дзяцей наведванне мемарыяльнага комплексу “Чырвоны бераг”., дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў дзіцячы канцлагер. Гісторыя «Чырвонага берага» нікога не пакінула абыякавым. Той боль і горыч, аб якіх расказаў мемарыяльны комплекс, назаўсёды застанецца ў дзіцячай памяці.














































