Мясцовае самакіраванне ў Магілёўскай вобласці: Ініцыятыўнасць. Адзінства. Дзеянне. Вынік.

У рамках правядзення I рэгіянальнага Форума «Мясцовае самакіраванне ў Магілёўскай вобласці: Ініцыятыўнасць. Адзінства. Рэзультат» у школе-інтэрнаце прайшоў Адзіны дзень самакіравання. Актывісты школы праводзілі ўрокі ў пачатковых класах, гулялі з малымі, прайшлі рэйды па праверцы школьнай формы, слыхавых апаратаў, знешняга выгляду навучэнцаў і спазненняў на ўрокі.

На агульнашкольным узроўні прайшоў адкрыты дыялог «Дзейнасць мясцовага самакіравання: Молодежь. Ініцыятыўнасць. Развіццё.» з удзелам дэпутата Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Загрышавым Уладзімірам Уладзіміравічам.
Актыў школы прыняў удзел у дзелавой гульні "Я лідэр". Хлопцы вучыліся весці дыялог, выяўлялі неабходныя якасці лідэра, прайшлі тэст «Ці лідэр я», выказалі сваё меркаванне аб тым, хто з прысутных рабят мог бы заняць галоўнае месца лідэра ў школе. У завяршэнне, пажадалі адзін аднаму поспехаў у вучобе і грамадскім жыцці.

каментары зачыненыя.